Мінабароны анансавала праверку баявой гатовасці арміі і прызыў 1400 чалавек з запасу


Згодна з рашэннем міністра абароны Беларусі Андрэя Раўкова распачалася «комплексная» праверка баявой гатовасці беларускай арміі, паведамляе сайт Мінабароны.

Міністэрства абароны правярае аператыўны і тактычны ўзровень ваенных органаў, механізаваныя і танкавыя часткі, падраздзяленні сілаў спецаперацыяў, а таксама войскі тэхнічнага і тылавога забеспячэння.

У межах праверкі плануецца прызваць з запасу каля 1400 чалавек, а таксама атрымаць 20 адзінак тэхнікі з дзяржаўных органаў і арганізацыяў.

Для стварэння абстаноўкі, блізкай да рэальнай, дзеянні ўмоўнага праціўніка будуць імітаваць падраздзяленні сілаў спецыяльных аперацыяў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў