«Менты забіваюць людзей»: анархісты зладзілі акцыю салідарнасці


На YouTube-канале rc-minsk161 з’явілася відэа акцыі анархістаў.

Невядомыя вывесілі на мосце (магчыма ў Менску) банер з надпісам «Менты забіваюць людзей».

Аўтары відэа паведамляюць, што акцыя прайшла на знак салідарнасці з беларускімі анархістамі, у тым ліку і Дзмітрыем Паліенкам.

Hавiны
Дзмітрыя Паліенку і яшчэ аднаго анархіста затрымалі за графіці «Менты убивают людей»
2019.01.22 09:00

21 студзеня міліцыянты затрымалі анархістаў Дзмітрыя Паліенку і Яўгена Чуліцкага. Ім могуць інкрымінаваць псаванне маёмасці (артыкул 341 Крымінальнага кодэксу). Анархістаў затрымалі за тое, што яны нібыта пакінулі на сцяне надпіс «менты людзей забіваюць».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў