Дзмітрыя Паліенку і яшчэ аднаго анархіста затрымалі за графіці «Менты убивают людей»


Дзмітрыя і Яўгена Чуліцкага затрымалі 21 студзеня ў хаце.

Графіці з тэкстам пра міліцыянтаў, а таксама абрэвіятурай «ACAB» (з англійскай: «Усе копы – вырадкі») з’явілася на Партызанскім праспекце 20 снежня. На відэа ў суполцы «Чорная ружа» бачна, як двое маладзёнаў у масках размалёўваюць плот. Твараў не відаць, але праваахоўнікі неяк здолелі іх ідэнтыфікаваць.

Адвакатка актывіста сёння наведае следчага, паведаміла belsat.eu Марына Касінерава.

Дзмітрыю і Яўгену могуць інкрымінаваць псаванне маёмасці (артыкул 341 Крымінальнага кодэксу). За гэта хлопцам могуць пагражаць грамадскія працы, або штраф, або арышт.

Вязень сумлення, грамадскі актывіст Дзмітрый Паліенка быў вызвалены з папраўчай калоніі № 2 г. Бабруйску раніцай 24 кастрычніка. Яго асудзілі паводле крымінальнай справы ў выніку велапрабегу «Крытычная маса» у 2016 годзе. Тады міліцыя звінаваціла ўдзельнікаў велапрабегу ў парушэнні правілаў дарожнага руху, а Змітра Паліенку – у тым, што парваў куртку міліцыянту, за тое яго асудзілі на два гады зняволення.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў