Менчукі пракаментавалі павышэнне тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі


Сталі вядомыя падрабязнасці планавага павышэння тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі. Кампенсацыя плацяжоў насельніцтвам сёлета мае скласці больш за 70 %. Мы запыталі жыхароў Менску, што яны думаюць пра павышэнне тарыфаў.

Тарыфы на капітальны рамонт, ацяпленне і абаграванне вады пакуль застаюцца бяз зменаў. Затое павялічыцца кошт кубаметра газу: узімку ў кватэры з індывідуальнымі ацяпляльнымі прыборамі ён будзе каштаваць больш за 10 капеек. Тарыф на электраэнергію ў жылых дамах і кватэрах, абсталяваных электрычнымі плітамі, складзе амаль 13 капеек за кілават-гадзіну. Кошт вады павышаецца на 23 капейкі, а вываз смецця ў дамах без смеццеправоду падаражэе на рубель. Нязначна зменіцца кошт абслугоўвання ліфтаў. Агулам жа, як вынікае з указу кіраўніка дзяржавы, у разліку на тыпавую двухпакаёвую кватэру з трыма жыхарамі пры нарматыўным спажыванні імі паслуг жыллёва-камунальныя плацяжы павялічацца ў межах пяці долараў.

belsat.eu

Стужка навінаў