Нелегальны госць не размаўляў па-расейску, але меў пры сабе цыдулку, дзе было напісана «як прайсці да мяжы».
Выпадак здарыўся 30 сакавіка. Брэсцкія пагранічнікі затрымалі 27-гадовага грамадзяніна Марока ў шасці кіламетрах ад беларуска-польскай мяжы ў раёне населенага пункта Агароднікі Камянецкага раёну.
Пры сабе хлопец не меў дакументаў, толькі грошы – 100 долараў і 350 еўра, мабільны тэлефон з навігатарам і асабістыя рэчы, сярод якіх была «шпаргалка» з тэкстам «як прайсці да мяжы».
Цяпер памежнікі вырашаюць як кваліфікаваць дзеянні парушальніка. Мужчыну затрымалі.
ДР, belsat.eu паводле gpk.gov.by