Суддзя Камушкін, які агучваў прысуд Анатолю Лябедзьку
Беларускія палітыкі атрымалі штрафы за акцыю ля Адміністрацыі кіраўніка Беларусі.
Яна праходзіла 20 снежня і сваёй мэтай мела падтрыманне тэлеканалу «Белсат».
У выніку сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Паўлу Севярынцу прысудзілі штраф у памеры 50 базавых велічыняў (1150 рублёў). У каментары нашаму тэлеканалу палітык назваў працэс «спектаклем і беззаконнем, якое творыцца пры сённяшняй дыктатарскай уладзе».
Штраф у 50 базавых атрымаў і лідар Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, а таксама кіраўнік ГА «Альтэрнатыва» Алег Корбан.
Амапавец Сяргей Піменаў
У сваім «Фэйсбуку» Анатоль Лябедзька адзначыў, што амапавец Сяргей Піменаў, які выступаў на працэсе ў якасці сведкі, свае паказанні зачытваў з паперкі.
НМ, belsat.eu, фотаздымкі з «Фэйсбуку» Анатоля Лябедзькі