Лукашэнка заявіў, што Пуцін ніколі не казаў пра ўключэнне Беларусі ў склад Расеі. На самой справе гэта няпраўда


10 кастрычніка кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з амбасадарам Расеі Міхаілам Бабічам.

Падчас размовы з расейскім дыпламатам Лукашэнка заявіў, што Беларусь атрымала незалежнасць не толькі дзякуючы памкненням нашага народа, але і па волі кіраўніцтва Расеі.

Бабіч – Лукашэнку: Гатовы рабіць усё, каб адносіны былі братэрскімі

«Гэтага хацела Расея і тагачаснае кіраўніцтва Расеі. Цяперашняе кіраўніцтва заяўляла пра пераемнасць курсу. У XXI стагоддзі казаць (як яны пішуць там) пра інкарпарацыю, уключэнне Беларусі ў склад Расеі, проста смешна. Я ні разу ад цяперашняга прэзідэнта Расеі гэтага [пра ўключэнне Беларусі ў склад РФ. – Заўв. Belsat.eu] не чуў, і мінулага, першага прэзідэнта Расеі», – цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

Па мянушцы «БМВ». Пяць малавядомых фактаў пра Міхаіла Бабіча

У 2002 годзе падчас перамоваў Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі ў Маскве прагучала наступная заява расейскага кіраўніка:

«Патрабуецца стварэнне ў поўным сэнсе гэтага слова адзінай дзяржавы. Я магу сабе ўявіць, што гэта можа прайсці ў вызначаных часавых рамках. Скажам, у траўні наступнага года можна было б правесці рэферэндум па гэтым пытанні. У снежні 2003 года можна было б правесці выбары ў адзіны парламент, а вясной, скажам, у сакавіку 2004 года правесці выбары адзінага кіраўніка дзяржавы. Вось гэта было б рухам да стварэння ў поўным сэнсе гэтага слова адзінай краіны. Натуральна, паўстае пытанне, што можна было б прапанаваць грамадзянам Расеі і Беларусі ў якасці пытання на рэферэндум – ці згодныя вы, што Расея і Беларусь аб’ядноўваюцца ў адзіную дзяржаву на аснове наступных прынцыпаў: першае – забеспячэнне роўнасці правоў і свабодаў грамадзянаў абʼяднанай дзяржавы, пра што сёння яшчэ ў аэрапорце казаў Аляксандр Рыгоравіч; другое – роўнасць рэгіёнаў Расеі і Беларусі як субʼектаў адзінай дзяржавы. Трэцяе. Стварэнне адзіных органаў улады адзінай дзяржавы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Расейскай Федэрацыі. Не таму што нам Канстытуцыя Беларусі менш падабаецца. Яна можа быць узорам і прыкладам для вельмі шэрагу іншых дзяржаў, гэта Канстытуцыя дэмакратычнай дзяржавы, але Беларусь, у адрозненне ад Расеі – унітарная дзяржава. Расея і будучая сумесная дзяржава можа быць федэратыўнай. Я па-іншаму сабе гэтага не ўяўляю».

Адлавіць і ўсыпіць! Як у Магілёве рыхтуюцца да прыезду Пуціна і Лукашэнкі

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары