Бабіч – Лукашэнку: Гатовы рабіць усё, каб адносіны былі братэрскімі


Кіраўнік Беларусі прыняў надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара Расеі ў Беларусі Міхаіла Бабіча падчас цырымоніі атрымання даверных грамат амбасадарамі 12 дзяржаваў.

«Я той чалавек, які настроены на тое, каб зрабіць усё для таго, каб нашыя адносіны па-сапраўднаму былі братэрскімі, каб яны ўмацоўваліся, была і паўнавартасная эканамічная інтэграцыя, і ў той частцы, у якой магчыма, развіваўся наш палітычны саюз», – сказаў Міхаіл Бабіч.

Ён звярнуў увагу, што з пачаткам яго дыпламатычнай місіі не адкрываецца новы этап у адносінах паміж Беларуссю і Расеяй.

«Гэта працяг той сумеснай працы, якая вялася на працягу доўгіх гадоў. Тую працу, якая была праведзена раней, мы ацэньваем станоўча. Але, натуральна, неабходныя навацыі, дынаміка з улікам тых рашэнняў, якія прынятыя ў тым ліку і ў Сочы».

Міхаіл Бабіч замяніў на пасадзе Аляксандра Сурыкава. 49-гадовы амбасадар служыў у ВДВ і войсках КГБ, быў віцэ-прэм’ерам Падмаскоўя ды Іванаўскай вобласці і нават паспеў папрацаваць кіраўніком ураду Чачэніі. Два гады таму Расея планавала прызначыць яго амбасадарам ва Украіне, аднак Кіеў не даў на гэта згоды: у 2014-ым Бабіч, або, як яго ахрысціла мясцовая прэса, – «амбасадар вайны», браў удзел у вынясенні рашэння аб уводзе ў Крым расейскіх вайскоўцаў.

Hавiны
На мянушку БМВ. Пяць малавядомых фактаў пра Міхаіла Бабіча
2018.08.24 11:50

Расейскія медыі выказвалі меркаванне, што прызначэнне амбасадарам РФ Міхаіла Бабіча сведчыць пра тое, што Масква ўзяла курс на паглынанне Беларусі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў