Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб пераносе працоўнага дня ў школах з суботы 2 траўня на пятніцу 1 траўня. Пра гэта паведамляе БелТА.
Адзначаецца, што рашэнне прынятае ў мэтах «рацыянальнага выкарыстання працоўнага часу, забеспячэння выканання рэжыму працы і адпачынку, а таксама своечасовага завяршэння навучальнага года».
Такім чынам, 1 траўня ў школах пройдуць паўнавартасныя ўрокі. Расклад вучэбных заняткаў будзе складзена ў адпаведнасці са абноўленым каляндарна-тэматычным планаваннем з улікам спецыфікі ўстановы адукацыі.
Ураду, аблвыканкамам і Менгарвыканкаму даручана прыняць меры па забеспячэнню бесперабойнай працы прадпрыемстваў, якія арганізуюць харчаванне і падвоз школьнікаў.
ІІ belsat.eu