У Докшыцах і Бягомлі зачынілі школы, дзеці вучацца дыстанцыйна


У школах гарадоў Докшыцы і Бягомль вучні перайшлі на дыстанцыйнае навучанне. Пра гэта піша «Радыё Свабода».

Як паведамляе РС са спасылкай на райвыканкам, часова закрыць школы пастанавілі ў раённым штабе па барацьбе з распаўсюдам каронавіруснай інфекцыі. Цяпер заняткі праходзяць дыстанцыйна ў гарадскіх школах Докшыцаў і Бягомля. Вучні і настаўнікі выкарыстоўваюць электронныя журналы і дзённікі.

Калі вучням дазволяць пайсці ў школу, невядома. Прынамсі гэты тыдзень навучанне будзе дыстанцыйнае.

У вясковых школах Докшыцкага раёну заняткі аднавіліся пасля падоўжаных вакацыяў, як і ва ўсёй Беларусі. Цяпер школы наведвае каля 40% вучняў, кажуць у аддзеле адукацыі райвыканкаму. Начальніца аддзелу адукацыі пацвердзіла, што перавод гарадскіх школ на дыстанцыйнае навучанне звязаны са складанай эпідэміялагічнай абстаноўкай.

Hавiны
«Прыйшлі 25 %». Бацькі павялі дзяцей у школы, не зважаючы на пандэмію каронавіруса?
2020.04.20 17:57

Нагадаем, праз эпідэмію каронавіруса Міністэрства адукацыі двойчы працягвала канікулы на тыдзень: чвэрць мусіла распачацца яшчэ 6 красавіка, але пачалася 20-га. Падчас паездкі ў Гарадзенскую вобласць 17 красавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў пра неабходнасць пачынаць навучальны працэс з наступнага тыдня. Паводле яго, «ВРВІ ўжо скончыліся», а ў вёсках наагул ідзе пасяўная – «куды падзець дзяцей»?

Hавiны
«ВРВІ ўжо скончыліся». Лукашэнка патрабуе пачынаць навучанне ў школах
2020.04.17 11:27

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў