Лукашэнка ўручыў генеральскія пагоны вайскоўцам і праваахоўнікам


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў цырымонію ўшанавання выпускнікоў вайсковых навучальных установаў і вышэйшага афіцэрскага складу, піша прэсавая служба кіраўніка краіны.

Ва ўрачыстай абстаноўцы пагоны генерал-маёра атрымалі начальнік 72-га гвардзейскага аб’яднанага вучэбнага цэнтру Узброеных сілаў Уладзіслаў Будзік, памочнік Міністра абароны па ідэалагічнай працы ва Узброеных сілах – начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Міністэрства абароны Леанід Касінскі, начальнік сувязі Узброеных сілаў – начальнік упраўлення сувязі Генеральнага штаба Алег Мішчанка і першы намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі Міністэрства ўнутраных справаў – начальнік штабу Ігар Бурмістраў.

Варта адзначыць, што генеральскія пагоны атрымаў начальнік «вучэбкі» ў Печах, дзе, паводле афіцыйнай версіі, скончыў жыццё самагубствам Аляксандр Коржыч, а гэтая справа ўскалыхнула грамадства краіны.

Аб’ектыў
Вярхоўны Суд: вінаватыя толькі сяржанты, а Аляксандр Коржыч павесіўся сам
2019.04.09 22:30

Таксама Аляксандр Лукашэнка ўручыў пагоны генерал-маёра юстыцыі начальніку ўпраўлення Следчага камітэту па Гомельскай вобласці Сяргею Паско, начальніку ўпраўлення Следчага камітэту па Магілёўскай вобласці Андрэю Лісу.

Пагоны генерал-маёра міліцыі ўручаны начальніку ўпраўлення ўнутраных справаў Гомельскага аблвыканкаму Аляксандру Васільеву, а пагоны генерал-маёра ўнутранай службы – намесніку Міністра па надзвычайных сітуацыях Анатолю Далгалеўцу.

Абноўлена
На Магілёўшчыне выкралі і забілі афіцэра ДАІ. Міліцыя ўвяла план «Сірэна»
2019.05.16 21:51

СК belsat.eu

Стужка навінаў