На Магілёўшчыне выкралі і забілі афіцэра ДАІ. Міліцыя ўвяла план «Сірэна»


У Магілеўскай вобласці невядомыя выкралі і забілі лейтэнанта дарожна-патрульнай службы ДАІ. У 21.45 у эфіры БТ гібель афіцэра афіцыйна пацвердзіў прадстаўнік МУС. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле арт. 362 (забойства супрацоўніка органаў унутраных справаў пры выкананні службовых абавязкаў).

Крыніца – https://t.me/nexta_tv

Паводле міліцэйскай арыентыроўкі, афіцэра ўвезлі на легкавым аўтамабілі ГАЗ («Волга») з цалкам таніраваным шклом і расейскімі нумарамі. Паводле TUT.BY, гаворка ідзе пра 67 або 69 регіен Расеі (Смаленская або Цвярская вобласць). Паводле Nexta, аўтамабіль меў нумары 98 рэгіёну – гэта горад Санкт-Пецярбург.

Міліцыянт быў выкрадзены каля 18:30, раней ён выехаў для разбіральніцтва на ДТЗ. Паводле папярэдняй інфармацыі, супрацоўнік ДАІ быў застрэлены са свайго ж пісталета. Злачынцы нібыта былі падобныя на ромаў.

Загінулы лейтэнант быў 1996 года нараджэння.

Асабісты склад міліцыі паднялі па трывозе, праваахоўнікі ў рэгіёне ўвялі план «Сірэна». На дарогах выставілі блокпасты.

Міліцыянты збіраюць відэа са вонкавых камер назірання на вуліцы Першамайcкая ў Магілеве.

Расследаванне будзе весці цэнтральны апарат Следчага камітэту. Ход расследавання знаходзіцца на асабістым кантролі ў старшыні СК Івана Наскевіча.

Паводле Тэлеграм-каналу Nexta справа ўжо на кантролі ў кіраўніка краіны.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў