Лукашэнка спадзяецца да Новага году вырашыць з Пуціным спрэчныя пытанні


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што праз тыдзень плануе сустрэцца з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, каб «не ўвайсці з нявырашанымі праблемамі ў Новы год». Пра гэта ён распавёў журналістам пасля пасяджэння Вышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады ў Санкт-Пецярбургу

Паводле Лукашэнкі 10-11 снежня расейскі віцэ-прэм’ер Дзмітрый Козак абмяркуе праблемныя пытанні ў справе падатковага манеўру Расеі з беларускім калегам Ігарам Ляшэнка. Гэтыя ж пытанні будуць разглядаць 13 снежня на пасяджэнні саюзнага Савета міністраў пад старшынствам прэмʼер-міністра Расеі Дзмітрыя Мядзведзева, паведамляюць «РІА Навіны».

«А на наступным тыдні мы сустракаемся з прэзідэнтам Расеі. І расставім усе кропкі над «i», каб нам у чарговы раз не ўвайсці з нявырашанымі праблемамі ў Новы год», – сказаў Лукашэнка.

Падчас саміту Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў розныя ўмовы для беларускіх і расейскіх спажывальнікаў газа, калі ў Смаленскай вобласці 1 тыс. кубаметраў газа каштуе $70, а для Беларусі – $130. Кіраўнік краіны ўзгадаў, што беларусы і расейцы разам ваявалі супраць немцаў, а цяпер Беларусь у газавай галіне «мае горшыя ўмовы, чым Нямеччына».

«Яны кошт $200 маюць, а мы $130, бо туды яшчэ тры тысячы кіламетраў пампаваць трэба», – выказаўся Лукашэнка. На што Пуцін папрасіў працягнуць дыскусію ў закрытым рэжыме.

ВІДЭА
«Гэты год быў неадназначны»: Лукашэнка жорстка «падыскутаваў» з Пуціным пра кошты на энерганосьбіты
2018.12.06 13:53

Сёлета Расея пачала праводзіць падатковы манеўр у нафтавай галіне – зніжэнне экспартнай мыты з 30 % да 0, што прынясе для Беларусі страты каля $10 млрд на працягу шасці гадоў.

Таксама Аляксандр Лукашэнка распавёў, што яму давялося выбачацца перад Уладзімірам Пуціным за дыскусію аб коштах на газ.

«У нядобрай форме выступіў, так што потым давялося выбачацца перад гаспадаром сённяшняй сустрэчы. Вельмі бурлівае было тлумачэнне, але вам лепш не чуць гэтага», – цытуе Лукашэнку interfax.by.

 

ВІДЭА
У «Белнафтахіме» распавялі, што падатковы манеўр Расеі пагоршыць сітуацыю з цэнамі на паліва
2018.11.09 17:12

СК, ЯС, belsat.eu

Стужка навінаў