Лукашэнка прызнаў, што з выкананнем ягонага загаду наконт сярэдняга заробку ў 500 USD ёсць шмат праблемаў

ВІДЭА

Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу ў наступным годзе пераадолець адставанне эканомікі Беларусі, дапушчанае ў 2016 годзе, і выйсці на траекторыю пяцігадовай праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця.

«Сёлета намеціўся нейкі рост эканомікі, ёсць пазітыўныя зрухі ў яе ключавых галінах. Унутраны валютны рынак устойлівы. Сальда вонкавага гандлю дадатнае. Мы нарасцілі золатавалютныя рэзервы, аднаўляем аб’ёмы экспарту. Тым не менш падстаў для самазаспакоенасці быць не можа. Эканоміка за 2015- 2016 гады страціла 6%. У гэтым годзе адыгралі толькі 2%, што відавочна недастаткова», – адзначыў Лукашэнка на нарадзе па эканоміцы.

Паводле Лукашэнкі, узнікае заканамернае пытанне: чаму пры росце ВУП няма запланаванага павелічэння даходаў насельніцтва?

«Я не настойваю на тым, каб гэта быў завоблачны рост – прымальны просты, і ён вызначаны. Нават за два гады мы не аднавілі ўзровень, які быў у канцы мінулай пяцігодкі. Ды і з выкананнем майго даручэння па дасягненні сярэдняга заробку ў 1000 рублёў шмат пытанняў і праблемаў. У сувязі з гэтым што мы мяркуем у гэтай частцы на 2018 год?» – пацікавіўся ён.

Лукашэнка прызнае, што існуюць праблемы ў пытанні занятасці насельніцтва: нягледзячы на ​​тое, што было створана 50 тыс. новых працоўных месцаў, колькасць звольненых усё роўна перавысіла колькасць прынятых на працу на 43 тыс. чалавек.

ІІ, belsat.eu, паводле БелТА

Глядзі таксама
Каментары