Лукашэнка ізноў абяцае заробак $ 500, але з адным «але»


«Рыхтуйцеся набраць сярэдні заробак $ 500 налета» – з такім даручэннем кіраўнік Беларусі звярнуўся да чыноўнікаў падчас свайго візіту на Магілёўшчыну.

«Я не кажу, што павінны плаціць незаробленыя грошы. Ні ў якім выпадку. Інакш мы вернемся да таго, з чаго пачыналі чатыры гады таму. Мы павінны стымуляваць, падштурхоўваць кіраўнікоў прыватных і дзяржаўных прадпрыемстваў да таго, каб мы да $ 500 наблізіліся», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік краіны падкрэсліў, што рост заробкаў магчымым толькі разам з ростам эфектыўнасці працы.

«Заробак мае быць зароблены» – паўтор рэфрэну з 2012 году

Пра «заробленыя заробкі» памерам 500 долараў чыноўнікі казалі яшчэ ў 2012 годзе. Тагачасная старшыня Нацбанку Надзея Ермакова «стрэліла» з тлумачэннем, як гэтага можна дасягнуць.

Сёння найбольш гаротная сітуацыя з заробкамі ў Беларусі – у сферы адукацыі. У зборніку Белстату «Праца і занятасць у Рэспубліцы Беларусь, 2016» паведамляецца, што 29,4 % працаўнікоў адукацыі маюць заробак, меншы за 300 рублёў ($ 155). Прычым гаворка пра налічаны заробак, на рукі выдаюць менш.

Чытайце таксама:

У той жа час амаль 40 % працаўнікоў у сферы аховы здароўя і сацыяльных паслугаў зарабляюць менш за 400 рублёў ($ 205).

За першыя сем месяцаў года сярэдні заробак у Беларусі склаў 706 рублёў.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары