Слесар з Бабруйску павесіўся ў падвале заводу, атрымаўшы разліковы лісток з мінусавым заробкам


Цела 38-гадовага мужчыны, які працаваў слесарам на заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў, знайшлі ў падвале прадпрыемства ўвечары 27 верасня.

Пра намер развітацца з жыццём ён паведаміў жонцы па тэлефоне за некалькі хвілінаў да самагубства.

Наталля Аляксеева пражыла з Дзмітрыем у шлюбе амаль 4 гады.[/vc_column_text][vc_single_image image=”294165″ img_size=”large”][vc_single_image image=”294177″ img_size=”large”][vc_single_image image=”294185″ img_size=”large”][vc_single_image image=”294181″ img_size=”large”][vc_column_text]

«Мы выплачвалі крэдыты плюс аліменты на дзяцей мужа ад першага шлюбу. Напярэдадні ён атрымаў разліковы лісток, па якім выйшла, што ён яшчэ і павінен застаўся, – распавяла выданню «Вечерний Бобруйск» удава – Да гэтага муж быў месяц у адпачынку, потым выйшаў на працу – зменаў было мала. У выніку і заробку няма».

«А палове шостай я вярталася з працы на аўтобусе, Дзіма патэлефанаваў і сказаў, што хоча пагаварыць. Яго голас ужо не быў такім упэўненым, як раней, – успамінае жанчына. – Я даехала дадому і набрала яго. Высветлілася, што мужа збіраюцца звальняць. Чаму? Я не ведаю», – кажа ўдава.

Апошні раз Дзмітрый патэлефанаваў жонцы а 19:38, развітаўся і паведаміў, каб яго шукалі падвале на заводзе.

На прадпрыемстве, дзе працаваў Дзмітрый, сітуацыю пакуль не каментуюць.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”294173″ img_size=”large”][vc_single_image image=”294161″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]


Глядзіце таксама: У Рэчыцы прадаўцы плацяць за сваю працу (відэа):

У Рэчыцы Камунальнае ўнітарнае гандлёвае прадпрыемства «Гандальсервіс» мае 9 харчовых крамаў, дзве ўніверсальныя, адзін «Дзіцячы свет» і тры рэстараны. Працаўнікі ўніверсаму «Юбілейны» на вуліцы Чапаева вырашылі судзіцца з кіраўніцтвам. А ўсё таму, што рэвізія налічыла вялізную нястачу на Br 22500, а кіраўніцтва «Гандальсервісу» пароўну падзяліла суму спагнання на ўвесь калектыў.


[/vc_column_text][vc_column_text]ЮВ, belsat.eu, паводле bobruisk.ru

Стужка навінаў