Лукашэнка пра выбары-2020: Падманваць не будзем


25 студзеня падчас сустрэчы са старшынём Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімірам Андрэйчанка, кіраўнік Беларусі пракаментаваў спрэчкі вакол выбараў 2020 года.

На 2020 год прыпадаюць прэзідэнцкія і парламенцкія выбары. Прадстаўнікі апазіцыі не выключаюць, што Аляксандр Лукашэнка можа прызначыць датэрміновыя выбары.

«Я хачу сказаць, што мы ні ў якім разе не павінны тут неяк выкручвацца, як пішуць некаторыя медыі з пятай калоны, асабліва ў інтэрнэце, што Лукашэнка тут пойдзе на нейкія датэрміновыя выбары, каб выйграць час, яшчэ нешта, – заявіў Лукашэнка. – Лухта апошняя. Я ніколі не гуляўся з гэтымі рэчамі і гуляцца не збіраюся».

«Калі будзе рашэнне аб тым, каб развесці гэтыя выбары ў часе ці праводзіць сумесна, мы пра гэта скажам загадзя, каб органы ўлады і тыя, хто хоча стаць членам парламента або кандыдатам у прэзідэнты падрыхтаваліся да гэтага. Мы не маем намеру нікога падманваць», – дадаў Лукашэнка.

У сваю чаргу старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына заявіла, што не выключае правядзенне датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары