Лукашэнка пра расейскі падатковы манеўр: Трэба перафарматаваць унутраную і вонкавую палітыку


Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 17 снежня, слухаючы даклад аб канчатковых варыянтах праектаў Падатковага кодэксу і закону аб бюджэце.

«Мяне насцярожвае, што беларусы захваляваліся. Я хачу проста сказаць: хвалявацца абсалютна няма прычын. Гэта наша праблема – кіраўніцтва краіны, – якую мы павінны вырашыць.

Нават пры горшым варыянце нічога не абрынецца. Адносна 2019 года, то ўвогуле размоў няма. Таму трэба спакойна жыць і працаваць, – цытуе кіраўніка Беларусі ягоная прэс-служба. – Калі мы не дамовімся, то гэты падатковы манеўр на нас навалам будзе ісці паступова з 2019-га да 2024 года. У 2019 годзе, калі што, то мы можам страціць каля $ 400-500 млн. Так, гэта прыстойныя грошы, але не катастрофа для краіны».

«І наагул ніякай катастрофы не будзе. Проста мы будзем вымушаныя перафарматаваць у нейкай ступені нашу ўнутраную, вонкавую палітыку. І асабліва ўсё, што звязана з фінансамі», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Бюджэтныя страты праз расейскі падатковы манеўр у 2019 годзе могуць скласці Br 630 млн. Пра гэта 13 снежня паведаміў міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч.

ВІДЭА
Беларусь можа страціць $ 8-12 млрд. праз расейскі падатковы манеўр
2018.12.13 14:53

У 2019 годзе Расея плануе ўвесці паэтапнае абнуленне экспартных мытаў на нафту пры адначасовым павышэнні падатку на здабычу карысных выкапняў. Падатковы манеўр прывядзе да таго, што з 2024 года Беларусь будзе набываць сыравіну па сусветных коштах.

Hавiны
Расея не хоча кампенсаваць Беларусі стратаў за падатковы манеўр. Андрэй Суздальцаў тлумачыць чаму
2018.12.12 11:50

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў