Беларусь можа страціць $ 8-12 млрд. праз расейскі падатковы манеўр


Бюджэтныя страты праз расейскі падатковы манеўр у 2019 годзе могуць скласці Br 630 млн. Пра гэта 13 снежня паведаміў міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч.

Паводле яго, бюджэт на 2019 год улічвае песімістычны сцэнар і негатыўны ўплыў падатковага манеўра.

Hавiны
Расея не хоча кампенсаваць Беларусі стратаў за падатковы манеўр. Андрэй Суздальцаў тлумачыць чаму
2018.12.12 11:50

Да 2024 года страты могуць скласці ад $ 8 да $ 12 млрд., піша belta.by.

У 2019 годзе Расея плануе ўвесці паэтапнае абнуленне экспартных мытаў на нафту пры адначасовым павышэнні падатку на здабычу карысных выкапняў. Падатковы манеўр прывядзе да таго, што з 2024 года Беларусь будзе набываць сыравіну па сусветных коштах.

Аб’ектыў
Нафтавы манеўр Расеі можа зблізіць Беларусь з Еўропай
2018.12.12 22:01

Падчас нядаўняга візіту ў Пецярбург Аляксандр Лукашэнка паскардзіўся на высокія кошты на расейскі газ.

«Мы маем найгоршыя ўмовы, чымся Нямеччына, я пра гэта не аднойчы казаў. Нібы ваявалі супраць Нямеччыны разам, але нашыя людзі, якія яшчэ пасля вайны не памерлі, маюць такую сітуацыю. Яны маюць сёння кошт $ 200, а мы дапусцім $ 130 таму, што туды яшчэ 3000 км. качаць трэба!», – сказаў Лукашэнка.

Hавiны
Лукашэнка «прыгразіў» Расеі выхадам на новыя рынкі
2018.12.13 12:43

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў