Лукашэнка хоча пачакаць з інтэграцыяй да снежня


Перамовы Лукашэнкі і Пуціна.
Фота: president.gov.by

18 ліпеня кіраўнік Беларусі на перамовах з Уладзімірам Пуціным прапанаваў зняць усе праблемныя пытанні ў дачыненнях паміж краінамі да 20-годдзя саюзнай дамовы, то бок да снежня 2019 года.

Аб’ектыў
Патрабаванні Беларусі і Расеі да саюзнай інтэграцыі ўзаемавыключальныя
2019.07.09 22:10

«Не будзе чаго сказаць, калі мы не здымем усе пытанні, якія ёсць, і не падпішам праграму, якая вызначыць стратэгію нашых сумесных дзеянняў. Таму я прапаную зняць усе пытанні да гэтай даты», – сказаў Лукашэнка, паведамілі ў ягонай Адміністрацыі

У сваю чаргу Пуцін адзначыў неабходнасць прааналізаваць усё, «што зроблена ў рамках саюзнай дамовы, што не зроблена, па якіх прычынах», і выпрацаваць прымальныя для краінаў шляхі далейшага развіцця інтэграцыі.

Hавiны
Расея не дасць крэдытаў, пакуль не пачнецца інтэграцыя, але Менск разлічвае пазычыць у Кітаю
2019.06.26 16:04

Пры гэтым ён асабліва падкрэсліў, што Менск з’яўляецца самым блізкім стратэгічным партнёрам і саюзнікам Масквы, і намякнуў на тое, што Расея зʼяўляецца найбуйнейшым інвестарам у эканоміку Беларусі.

Па словах Лукашэнкі, «трэба ўжо не проста казаць, а прымаць рашэнне». Кіраўнікі ж дзяржаваў, падкрэсліў ён, ужо «усё вырашылі – тое, што намячалі», цяпер справа за ўрадамі.

«Праграму выпрацавалі, якая, паводле ўрадавых ацэнак, на 80-90 % узгодненая», – дадаў кіраўнік Беларусі.

Аб’ектыў
На Дзень Незалежнасці Расея пажадала Беларусі… хутчэй інтэгравацца
2019.07.03 21:27

Пры гэтым ён адзначыў, што без вырашэння канкрэтных пытанняў, якія «ляжаць на паверхні», казаць аб стратэгіі проста будзе смешна.

Раней кіраўнікі ўрадаў абедзвюх краінаў заяўлялі, што да лістапада бягучага году плануецца ўзгадніць усе інтэграцыйныя дарожныя карты. У абноўленай праграме дзеянняў па развіцці Саюзнай дзяржавы ў першую чаргу будуць закранутыя дарожныя карты па сектарах эканомікі.

Пасля гэтага спатрэбіцца вялікая праца ўрадаў па карэктаванню заканадаўства, «каб агульныя рынкі маглі запрацаваць на поўную моц».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў