Лукашэнка гатовы правесці ў Беларусі Алімпіяду


Лукашэнка ў Берасцейскай крэпасці. Фота: president.gov.by

Еўрапейскія гульні не былі стратнымі для Беларусі. А разам з Украінаю ці Расеяй нашая краіна магла правесці і Алімпійскія гульні. З такою заяваю 6 верасня ў Беларусі выступіў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БелТА.

Кіраўнік Беларусі заявіў, што гатовы правесці «дапусцім, з украінцамі або расейцамі» Алімпіяду. Паводле яго, у краіне ўжо гатовыя ўсе неабходныя для гэтага аб’екты, а ў суседніх краінах ёсць аб’екты, якіх не хапае ў Беларусі.

Другія Еўрапейскія гульні – прагуляныя мільёны беларусаў

«Зараз Нацыянальны футбольны стадыён пабудуем і для водных відаў спорту, застанецца футбол. У Расеі ўся інфраструктура створаная пад футбол. Можам папросту з імі прыняць Алімпіяду», – сказаў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што Беларусі выгадна праводзіць буйныя спартыўныя спаборніцтвы. Гэтак, паводле яго, пры правядзенні сёлета II Еўрапейскіх гульняў летам былі нават зэканомленыя сродкі.

Еўрапейскія гульні сталі для Беларусі дыпламатычным «абломам»

«Мы нічога не страцілі. Толькі ў плюс», – заявіў кіраўнік краіны.

У прыватнасці, ён адзначыў карысць ад падобных падзеяў для іміджу краіны і рост колькасці турыстаў.

Паводле афіцыйных звестак, Беларусь выдаткавала на правядзенне і падрыхтоўку Еўрапейскіх гульняў 540 млн рублёў. Падчас турніру краіну наведалі 37 450 чалавек.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары