Лідар армянскай рэвалюцыі заклікаў спыніць пратэсты


Яшчэ зранку 2 траўня пратэстоўцы планавалі разблакаваць дарогі, каб у Ерэван прыехалі апазіцыянеры з рэгіёнаў.

Але бліжэй да вечара Рэспубліканская партыя Арменіі вырашыла падтрымаць апазіцыйнага кандыдата.

У адказ на гэта Нікол Пашыньян заклікаў сваіх прыхільнікаў спыніць пратэстныя акцыі ў чацвер.

«Мы заўтра будзем працаваць у парламенце, – сказаў палітык на мітынгу апазіцыі ў Ерэване ўвечары 2 траўня. – Усе вяртаюцца на працу, у аўдыторыі і класы».

Пашыньян заклікаў не губляць пільнасці, а 8 траўня зноў запрасіў усіх выйсці на вуліцы, «каб адсвяткаваць канчатковую і безумоўную перамогу».

Нагадаем, што 1 траўня армянскі парламент не змог абраць прэм’ер-міністра. Партыя ўлады адмовілася падтрымаць лідара аксамітнай рэвалюцыі. Пасля гэтага Нікол Пашыньян абвясціў тыднёвую агульнанацыянальную забастоўку.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары