Рэспубліканская партыя Арменіі падтрымае апазіцыйнага кандыдата. Ерэван лікуе


1 траўня армянскі парламент не змог абраць прэм’ер-міністра. Партыя ўлады адмовілася падтрымаць лідара аксамітнай рэвалюцыі. Нікол Пашыньян абвясціў тыднёвую агульнанацыянальную забастоўку. Праз содні Рэспубліканская партыі Арменіі (РПА) перадумала.

«Хай адна траціна дэпутатаў [35 дэпутатаў. – Заўв. Belsat.eu] вылучыць адзінага кандыдата, і мы яго падтрымаем», – паведаміў 2 траўня лідар фракцыі РПА (партыя ўлады, якая мае парламенцкую большасць) Ваграм Багдасаран.

Палітык заклікаў дэманстрантаў спыніць блакаванне дарог, аэрапорту, чыгункі і метро, ​​ды папрасіў вярнуцца ў канстытуцыйнае поле.

Нагадаем, што 1 траўня лідар армянскай апазіцыі Нікол Пашыньян не набраў дастатковай колькасці галасоў, каб стаць прэм’ер-міністрам краіны. У той жа дзень ён абвясціў тыднёвую агульнанацыянальную забастоўку.

Другая спроба абраць прэмʼер-міністра адбудзецца на адмысовым пасяджэнні парламента 8 траўня.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў