Курды дамовіліся з урадам Сірыі разам «супрацьстаяць турэцкай агрэсіі»


Урад Сірыі і курды заключылі дамову, паводле якой яны разам будуць супрацьстаяць турэцкай вайсковай аперацыі «Крыніца міру». Пра гэта паведамляе «Аль-Джазіра» са спасылкай на заяву курдскай аўтаномнай адміністрацыі.

Паводле СМІ ўрад Сірыі згодна з дамовай ужо накіраваў свае войскі на поўнач краіны. У сваю чаргу курды адкрылі ўсе блокпасты, прапускаючы войскі.

Аб’ектыў
Курды перакідаюць на мяжу з Турцыяй сілы, якія супрацьстаяць «Ісламскай дзяржаве»
2019.10.12 22:54

У сваю чаргу вайскоўцы ЗША, які знаходзяцца ў Сірыі, апынуліся заціснутыя паміж турэцкім войскамі і сірыйская армія, заявіў кіраўнік Пентагона Марк Эспер у эфіры тэлеканала Fox News.

Мэта турэцкага наступу – ачысціць ад курдскіх вайсковых фармаванняў, якія Анкара называе тэрарыстамі, 35-кіламетровую памежную зону. Туды Турцыя збіраецца перасяліць частку арабскіх уцекачоў з Сірыі. Курды перакідаюць на поўнач свае сілы з цэнтру краіны, дзе яны супрацьстаяць Башару Асаду і рэшткам гэтак званай «Ісламскай дзяржавы».

Hавiны
Турцыя распачала аперацыю супраць сірыйскіх курдаў, якія ваявалі на баку ЗША
2019.10.07 19:07

СК belsat.eu

Стужка навінаў