Турцыя распачала аперацыю супраць сірыйскіх курдаў, якія ваявалі на баку ЗША


Турцыя распачынае вайсковую аперацыю супраць курдаў у Сірыі. Анкара мае намер адцясніць ад мяжы апалчэнні, якія былі саюзнікамі ЗША ў барацьбе з «Ісламскай дзяржавай». Пры гэтым у Белым доме заяўляюць, не будуць перашкаджаць Турцыі, піша Бі-Бі-Сі.

Амерыканскія вайскоўцы, якія размяшчаюцца на поўначы Сірыі, распачалі перадыслакацыю. У бліжэйшы час сюды мае намер увайсці турэцкая армія.

Курдскія Атрады народнай самаабароны супольна з войскамі ЗША згулялі важную ролю ў разгроме «Ісламскай дзяржавы» на паўночным усходзе Сірыі. Але ў Анкары лічаць курдскае апалчэнне адгалінаваннем ад забароненай у Турцыі Працоўнай партыі Курдыстана. Таму маюць намер адцясніць курдаў ад сваёй мяжы.

Hавiны
Начальнік генштабу брытанскай арміі: Расея больш сур’ёзная пагроза, чым «Ісламская дзяржава»
2018.11.25 09:41

У сваю чаргу прадстаўнікі Сірыі і курдаў асуджаюць рашэнне Вашынгтона аб неўмяшанні.

ЗША з пачатку году распачалі выводзіць свае войскі з Сірыі. Кааліцыя краінаў NATO заяўляе пра перамогу над «Ісламскай дзяржавай».

Да гэтага часу ў Сірыі застаюцца войскі Расеі, якая ваюе на баку Башара Аль Асада.

Hавiны
Амбасадар Расеі заявіў, што праз мяжу з Беларуссю можа прыйсці «Ісламская дзяржава»
2017.06.09 14:41

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў