Кожны чалавек мае права сысці з жыцця. Канстытуцыйны суд ФРГ дазволіў эўтаназію

Права на смерць – адно з асабістых правоў чалавека, а забарона эўтаназіі парушае правы цяжкахворых і Асноўны закон. Такое рашэнне прыняў Федэральны канстытуцыйны суд Нямеччыны 26 лютага.

Суддзі Федэральнага канстытуцыйнага суда вырашылі, што забарона на эўтаназію на камерцыйнай аснове супярэчыць Асноўнаму закону Нямеччыны.

Права на смерць па ўласным жаданні ўключае свабоду здзейсніць самагубства ці звярнуцца па дапамогу трэцяга боку для добраахвотнага сыходу з жыцця, адзначыў старшыня вышэйшай судовай інстанцыі ФРГ Андрэас Фоскуле.

Судовы вердыкт не азначае, што заканадаўцам забаронена рэгуляваць дзейнасць арганізацый, якія садзейнічаюць эўтаназіі, паведамляе dw.com.

https://belsat.eu/news/u-italii-u-asablivyh-vypadkah-dazvolili-eutanaziyu/

Рашэнне суда сустрэла крытыку царквы і фондаў дапамогі.

Дазвол эўтаназіі можа аказаць ціск на пажылых або хворых людзей, падштурхоўваючы іх да таго, каб скарыстацца такім варыянтам, асцерагаюцца старшыня Канферэнцыі нямецкіх каталіцкіх біскупаў Райнхард Маркс і кіраўнік Евангелічнай царквы Германіі Хайнрых Бедфорд-Штром, адзначае dw.com.

У лістападзе 2015 года нямецкі бундэстаг абвясціў па-за законам арганізацыі, якія на камерцыйнай аснове дапамагалі здзяйсняць эўтаназію ў ФРГ. Парушэнне забароны пагражала пазбаўленнем волі на тэрмін да 3 гадоў.

Эксперт: Эўтаназія больш гуманная за беларускія пенсіі

ЮВ/АА belsat.eu

Hавiны