У Італіі ў асаблівых выпадках дазволілі эўтаназію


Дапамога чалавеку ў сыходзе з жыцця не злачынства, калі ён адчувае «невыносныя пакуты», пастанавіў Канстытуцыйны суд Італіі. Такім чынам у краіне ўзаконеная, але ў выключных выпадках, піша Бі-Бі-Сі.

Суд вынес рашэнне ў сувязі са скандальнай смерцю Фабіяна Антаніёні – дыджэя Fabo, які прайшоў працэдуру эўтаназіі ў швейцарскай клініцы ў 2017 годзе. За тры гады да гэтага Антаніёні патрапіў у аўтакатастрофу, пасля якой страціў зрок і здольнасць рухаць рукамі і нагамі.

Фота
104-гадовы навуковец заплаціў $ 11 000, каб памерці ў швейцарскай клініцы
2018.05.10 11:12

У паездцы ў Швейцарыю дыджэя суправаджаў актывіст і прыхільнік эўтаназіі Марка Каппата. Пасля вяртання супраць Каппата падалі пазоў у міланскі суд, які ў сваю чаргу папрасіў Канстытуцыйны суд растлумачыць законы аб эўтаназіі.

У краіне, дзе традыцыйна моцныя пазіцыі Рымскай каталіцкай царквы, добраахвотны сыход дыджэя з жыцця выклікаў жорсткія спрэчкі. Царква лічыць эўтаназію амаральнай і раўназначнай самагубству, якое забаронена рэлігіяй.

У Беларусі, як зрэшты і ў суседніх краінах, эўтаназія лічыцца злачынствам. Паводле Крымінальнага кодэксу дапамога сысці на той свет безнадзейна хвораму кваліфікуецца як забойства са змякчальнымі абставінамі.

Hавiны
У Літве прапанавалі ўзаконіць «лёгкі скон»
2014.08.14 18:19

СК belsat.eu

Стужка навінаў