Кіроўцу, які кузавам разбурыў склад свінакомплексу і забіў грузчыка, будуць судзіць


У Лідзе завяршылася расследаванне ДТЗ, якое здарылася 30 верасня ў будынку свінакомплексу «Прагрэс». Тады кіроўца «МАЗу» спрабаваў выехаць са складу з паднятым кузавам і зачапіў апорную канструкцыю будынку. Гэта стала прычынаю абвалу сцяны.

«МАЗ» не апусціў грузавую платформу калі выязджаў з будынку. Кузаў аўто зачапіў перамычку брамы, і яна разам з часткай сцяны абвалілася. 50-гадовы грузчык, які быў побач, атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём.

Фота
Кіроўца МАЗа забыў апусціць кузаў і разбурыў склад свінакомплексу «Прагрэс». Загінуў грузчык
2019.09.30 16:14

Лідскі раённы аддзел Следчага камітэту высунуў 38-гадоваму кіроўцу абвінавачванне па ч. 2 арт. 317 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека), паведамляе sk.gov.by.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў