Кіроўца МАЗа забыў апусціць кузаў і разбурыў склад свінакомплексу «Прагрэс». Загінуў грузчык


30 верасня кіроўца аўтамабіля «МАЗ» спрабаваў выехаць з будынку свінакомплексу «Прагрэс» (належыць ААТ «Лідахлебапрадукт») з паднятым кузавам і зачапіў апорную канструкцыю будынку. Гэта стала прычынаю абвалу сцяны.

Фота здарэння апублікаваў Telegram-канал «ЧП Беларусь».

Паводле «Лідскай газеты», кіроўца «МАЗ» даставіў камбікорм на склад свінакомплексу ў аграгарадку Ёдкі, а калі выязджаў з будынку, не апусціў грузавой платформы. Кузавам аўтамабіля ён зачапіў перамычку брамы, і яна разам з часткай сцяны абвалілася. 50-гадовы грузчык, які быў побач, атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём.

«Цяпер праводзіцца расследаванне, – паведаміў выданню Андрэй Магільніцкі, кіраўнік Лідскага міжраённага аддзелу Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы. – Але ўжо можна адназначна сказаць, што асноўным парушэннем, якое прывяло да няшчаснага выпадку, было парушэнне кіроўцам патрабаванняў бяспекі. Таксама следчыя органы праводзяць правяранне, каб даць прававую ацэнку дзеянняў кіроўцы».

ВІДЭА
Крымскі мост раздавіў КАМАЗ
2019.09.29 12:38

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў