Казахстан гатовы падумаць над экспартам нафты ў Беларусь


Міністэрства энергетыкі Казахстану атрымала запыт ад беларускага канцэрну «Белнафтахім» на пастаўку нафты. Пра гэта заявіў міністр энергетыкі Казахстану Нурлан Нагаеў, паведамляе Tengrinews.kz.

Просьба ад «Белнафтахіму» паступіла ў адрас Міністэрства энергетыкі Казахстана. Прадстаўнікі канцэрну плануюць 20 студзеня прыехаць у Казахстан для абмеркавання паставак.

Hавiны
Гуцэрыеў пачаў пастаўкі нафты ў Беларусь
2020.01.15 06:28

«Мы на сёння ажыццяўляем пастаўкі нафты па дыверсіфікаваных напрамках, і мы разгледзім прапанову беларускага боку», – паведаміў міністр Нурлан Нагаеў.

Паводле яго, калі якая-небудзь з нафтавых кампаніяў пагодзіцца на пастаўкі, угода пры стане магчымай.

Hавiны
Азербайджан пра пастаўкі нафты ў Беларусь: «Тэхнічна гэта магчыма»
2020.01.14 18:54

Раней прадстаўнік азербайджанскай дзяржаўнай нафтавай кампаніі SOCAR Ібрагім Ахмедаў заявіў, што Азербайджан тэхнічна можа паставіць як сваю нафту, так і нафту іншых краінаў Беларусі. Але, паводле яго, нічога канкрэтнага пакуль на гэты конт няма.

У сваю чаргу амбасадар Латвіі ў Беларусі Эйнарс Семаніс адзначыў, што падчас візіту ў Беларусь латвійскага прэм’ер-міністра Крыш’яніса Карыньша будзе абмяркоўвацца магчымасць паставак нафты ў Беларусь праз латвійскую тэрыторыю.

Hавiны
Амбасадар Латвіі пра транзіт нафты для Беларусі: гэтае пытанне мы абмяркоўваем пастаянна
2020.01.14 14:51

Таксама стала вядома, што нафтавыя кампаніі расейскага алігарха Міхаіла Гуцэрыева пачалі пастаўкі нафты ў Беларусь.

З 1 студзеня Расея спыніла падачу нафты для НПЗ Беларусі праз тое, што Масква і Менск не заключылі новыя кантракты. Беларускія НПЗ працягвалі працаваць, але загрузка вытворчых магутнасцяў зніжаная да тэхналагічнага мінімуму. У звязку з адсутнасцю паставак нафты з Расеі з 1 студзеня Беларусь часова прыпыніла экспарт нафтапрадуктаў.

Дамоўленасць на пастаўкі нафты на дзяржаўным узроўні дасягнуць так і не атрымалася.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў