Кандыдат заклікаў да стварэння Маладзечанскай вобласці, дзе была б адзіная дзяржаўная мова


Кандыдат у дэпутаты па Маладзечанскай акрузе Міхась Валынец падчас свайго звароту па тэлебачанні выступіў з цікавай прапановай.

«Што агульнага паміж Маладзечнам, Вялейкай і Смаргонню? Гэта тыя гарады, дзе ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў 1994 года перамог нацыянальна арыентаваны палітык Зянон Пазняк. Гэта тыя гарады, якія некалі ўваходзілі ў склад Маладзечанскай вобласці.

Таму ў выпадку майго абрання дэпутатам, буду падымаць пытанне аб узнаўленні Маладзечанскай вобласці ў межах пачатку 1960 года, ад Літвы да Заслаўя, ад Латвіі і Заходняй Дзвіны да Ліды і Наваградка, аб аднаўленні Маладзечанскай вобласці з асаблівым нацыянальным статусам з адной дзяржаўнай беларускай мовай. Расейская мова павінна мець статус рэгіянальнай мовы», – заявіў кандыдат.

Апроч таго, Валынец прапануе стварыць вакол Маладзечна свабодную эканамічную зону.

МЯ, паводле nn.by

Стужка навінаў