Хлопец хацеў пазнаёміцца з дзяўчынаю: пасыпаў ёй галаву попелам, даў плескача і схапіў за грудзі


Жыхар Горадні сустрэў 19-гадовую дзяўчыну на пероне вакзалу. Яна праводзіла сваю сяброўку.

Калі цягнік ад’ехаў, хлопец вырашыў падысці пазнаёміцца. Дзяўчына не была зацікаўленая знаёмствам, але малады чалавек пайшоў за ёй у сквер прывакзальнай плошчы. Там ён перайшоў да актыўных дзеянняў: пасыпаў ёй галаву попелам, паліў вадою, даў плескача і схапіў за грудзі.

Дзяўчына паведаміла пра здарэнне свайму хлопцу, а ён пазваніў у міліцыю.

«Мужчыну затрымалі амаль адразу пасля паведамлення каля вакзалу. Ён прадставіўся акторам, насамрэч ён беспрацоўны. У фізічным плане з дзяўчынай усё нармальна, але маральна можа і не быць», – распавялі belsat.eu у прэс-службе УУС Гарадзенскага аблвыканкаму.

Супраць гарадзенца распачалі крымінальную справу за хуліганства. Яму можа пагражаць да трох гадоў турмы.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў