Гвалцяць і забіваюць дзяцей: што не так з беларускімі бацькамі і дзяржавай


Андрэй Маханько з міжнароднай арганізацыі «Паразуменне» распавёў «Белсату» пра галоўныя праблемы беларускага грамадства і памылкі дзяржавы ў палітыцы выхавання дзяцей.

Нагадаем, што 19 кастрычніка стала вядома пра трагічную гісторыю забойства чатырохгадовай дзяўчынкі з Зэльеньскага раёну.

Hавiны
У Зэльвенскім раёне памерла чатырохгадовая дзяўчынка, якую збіў бацька
2019.10.21 12:01

«Гэтая сітуацыя вельмі моцна абурыла мяне. Абурыла прафесійна і персанальна. У нашай краіне ёсць некалькі белых плямаў не закрытых навучэннем і фармаваннем культуры аб безгвалтоўным выхаванні ў нашым грамадстве. Па-першае, гэта алкагалізм і нізкія бацькоўскія здольнасці ў маладых беларусаў. Тут ніхто нікога не вучыць быць бацькамі. Па-другое, прафесіяналізм дзяржаўных органаў, якія забяспечваюць абарону правоў дзяцей, і грамадскіх аб’яднанняў, што працуюць з гэтай праблемай. Прафесіяналаў можна пералічыць па пальцах адной рукі», – кажа Андрэй Маханько.

Праваабаронца таксама адзначыў, што вялікай праблемай зʼяўляецца не толькі фізічны гвалт, але і сексуальны. З 2009 да сённяшняга дня назіраецца шасцікротны рост выпадкаў сексуальнага гвалту.

Летась стала вядома, што законапраект аб хатнім гвалце, які распрацавала Міністэрства ўнутраных справаў, у Беларусі ў бліжэйшы час абмяркоўвацца не будзе – яго жорстка раскрытыкаваў кіраўнік краіны.

Hавiны
Лукашэнка распавёў, што біў свайго сына Віктара
2018.10.05 15:53

belsat.eu

Стужка навінаў