У Зэльвенскім раёне памерла чатырохгадовая дзяўчынка, якую збіў бацька


Чатырохгадовая дзяўчынка з Зэльвенскага раёна, якую 18 кастрычніка збіў бацька за тое, што яна яго не паслухалася, 20 кастрычніка памерла ў шпіталі, не прыходзячы ў прытомнасць. Пра гэта паведамляе Следчы камітэт.

Пра збіццё дзяўчынкі стала вядома 19 кастрычніка.

«Паводле папярэдніх дадзеных следства, каля 20.00 18 кастрычніка бацька збіў дзіцяці за тое, што яна яго не паслухалася. Мужчына стаў трэсці дзяўчынку, наносіў удары рукамі і нагамі. Затым некалькі разоў кінуў яе на тахту, а таксама ў сцяну, пасля чаго яна страціла прытомнасць. Спалохаўшыся, мужчына выклікаў хуткую дапамогу, да прыезду медыкаў сам спрабаваў прывесці дачку ў прытомнасць», – распавялі ў СК.

Бацька дзяўчынкі падчас следчага эксперыменту. Фота – sk.gov.by

Дзяўчынка разам з трохгадовай сястрой знаходзіліся на апецы бацькі. Дзеці раней адбіраліся сацыяльнымі службамі, бо знаходзіліся «ў сацыяльна-небяспечным становішчы», але ўвосень 2018 году былі вернутыя. Іх маці пазбаўлена бацькоўскіх правоў, адзначаюць праваахоўнікі.

25-гадовы бацька затрыманы. Распачатая справа паводле артыкулу «замах на забойства заведама малалетняга асобы».

Бацька дзяўчынкі падчас следчага эксперыменту. Фота – sk.gov.by

Трохгадовая сястра загінулай перададзена органам апекі і накіраваная ва ўстанову аховы здароўя.

«На целе дзіцяці таксама выяўленыя цялесныя пашкоджанні», – адзначаюць праваахоўнікі.

ІІ belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары