На 5 студзеня ў Горадні на плошчы Леніна быў запланаваны канцэрт Народнага хору мясцовага дзяржаўнага музычнага каледжу.
Удзень у каледжы рыхтаваліся да канцэрту, але пазней яго адмянілі ў звязку з кепскім надворʼем.
Нагадаем, што на запланаваны на 23 снежня пераднавагодні канцэрт Народнага хору Гарадзенскага музычнага каледжу ніхто не прыйшоў. Артысты моклі пад дажджом і мокрым снегам на плошчы Леніна, але працягнулі выступ.
Пасля выступу артысты нават пакланіліся.
ЮВ, belsat.eu