Ганна Шапуцька: Як НКВДысты кідалі людзей у самазвалы, гэтак жа цяпер у самазвалы кідаюць крыжы


Праз знішчэнне крыжоў у Курапатах адбываюцца вайна супраць беларускага народу і забойства ягонай памяці. Пра гэта ў каментары belsat.eu паведаміла грамадская актывістка, актыўная абаронца ўрочышча Ганна Шапуцька.

Абноўлена
У Курапатах знесеныя 70 крыжоў і затрыманыя 15 асобаў. Абноўлена
2019.04.04 10:09

«Крыжы некаторыя цэлыя, некаторыя часткова паламаныя – бачна, што да крыжоў у іх стаўленне, як у вандалаў. Нашчадкі НКВДыстаў працягваюць сваю чорную справу. На нашых вачах з дазволу найвышэйшага чыноўніка, які называе сябе прэзідэнтам, адбылося злачынства», – заявіла яна.

Актывістка з жалем адзначыла, што ўлады, распачаўшы свае дзеянні з самога ранку, здолелі апярэдзіць актывістаў. «Улада дзейнічае хлуслівымі, таемнымі, антызаконнымі метадамі. Сістэмна прыехалі раніцай і сістэмна паклалі крыжы па перыметры, сістэмна іх загрузілі і кудысьці адвезлі», – падкрэсліла суразмоўца.

Пры гэтым яна параўнала белыя крыжы з аголенымі целамі забітых супрацоўнікамі НКВД. «Як раней кідалі за ногі белыя целы людзей у самазвалы, зараз гэтак жа страшна кідаюць у гэтыя самазвалы гэтыя белыя крыжы. Каты ў чарговы раз катуюць беларускі народ», – дадала Ганна Шапуцька.

Шапуцька: Лукашэнку гэта ніхто не даруе

Hавiны
Крыжы руйнуюць, а рэстаран «Поедем поедим» працуе ў звычайным рэжыме
2019.04.04 12:35

На яе думку, дзейнаму кіраўніку Беларусі гэта ўжо ніхто не даруе. «Я проста ўпэўненая, што гэтыя крыжы, якія былі асвечаныя, якія людзі за свае ахвяраваныя грошы паставілі, абавязкова пастануць у гэтыя самыя яміны. Гэтыя ж яміны, якія засталіся ад крыжоў, зараз маюць такі самы сэнс, як і ямы, у якіх ляжаць косткі забітых і закатаваных», – сказала актывістка.

Ганна Шапуцька звярнулася да праваслаўных, каталіцкіх і пратэстанцкіх святароў з заклікам паўстаць на абарону крыжоў, выказацца і прымусіць улады вярнуць іх на месца. Яна таксама распавяла пра планы падаваць у суд на дзеянні ўладаў, хоць, дадала яна, «пры гэтай уладзе судоў няма, а законы не выконваюцца». «Я спадзяюся, што Бог пачуе нашы малітвы, і гэтая ўлада хутка сканае ў небыццё», – падкрэсліла Ганна Шапуцька.

Гэта пачатак адной вялікай рэпрэсіўнай кампаніі

У сваю чаргу сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі лічыць сённяшнія дзеянні ўладаў у Курапатах з’явай з аднаго шэрагу з затрыманнямі на Дзень Волі, выклікамі ў Следчы камітэт яго і яго брата, крымінальнымі справамі супраць арганізатараў пратэстаў у Берасці, справай БелТА, судом і ціскам на лідараў прафсаюзу РЭП.

«Гэта ўсё адзін план, адна схема працы. Гэта фактычна пачатак адной вялікай рэпрэсіўнай кампаніі. Беларускія ўлады трываюць курс на азербайджанізацыю. І, на жаль, еўрапейскія партнёры гэтаму ўскосна спрыяюць. Чым менш у парадку дня правоў чалавека, тым больш беларусы будуць пакутаваць», – адзначыў палітык.

Ён заклікаў людзей да яднання, салідарнасці і абароны адно аднаго, бо, паводле яго, улады нават мірныя пратэсты спрабуюць паказаць як радыкальныя.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў