ЕЗ пракаментаваў хапун на акцыі ў Маскве


Еўразвяз раскрытыкаваў дзеянні расейскіх сілавікоў у дачыненні да дэманстрантаў, якія выйшлі на вуліцы Масквы 27 ліпеня.

Удзельнікі мітынгу патрабавалі зарэгістраваць незалежных кандыдатаў на выбарах у Маскоўскую гарадскую думу.

Паліцыя затрымала 1373 асобы.

Hавiны
«ОВД-Инфо»: на акцыі пратэсту ў Маскве затрымалі 1373 асобы
2019.07.28 08:19

«Затрыманні і неадэкватнае ужыванне сілы да мірных пратэстоўцаў, якія адбыліся пасля серыі арыштаў і рэйдаў супраць апазіцыйных палітыкаў, зноў сур’ёзна падрываюць фундаментальныя правы на свабоду слова і сходаў. Гэтыя правы замацаваныя ў расейскай канстытуцыі, і мы чакаем, што яны будуць абароненыя» – гаворыцца ў заяве прэс-сакратара вярхоўнага прадстаўніцтва ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Маі Кацыянчыч.

Ад імя ЕЗ Кацыянчыч запатрабавала забяспечыць роўныя магчымасці кандыдатам на выбарах у Маскоўскую гарадскую думу. Яны адбудуцца 8 верасня.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў