«ОВД-Инфо»: на акцыі пратэсту ў Маскве затрымалі 1373 асобы


На акцыі за свабодныя выбары ў Маскве 27 ліпеня затрымалі 1373 асобы, паведамляе расейскае выданне «ОВД-Инфо» (інфармацыя па стане на 05:00 28 ліпеня).

Раней МУС Расеі паведамляла пра 1074 затрыманых.

Акцыя была арганізаваная як сустрэча незарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты Маскоўскай гарадской думы з выбарцамі каля мэрыі Масквы і не ўзгаднялася з уладамі.

Большасць з гэтых кандыдатаў яшчэ да пачатку акцыі былі затрыманыя і пад будынак мэрыі не прыйшлі.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў