Экс-кіраўніка «БелОМА» адправілі ў калонію


Былы гендырэктар дзяржаўнага холдынгу «БелОМА» Вячаслаў Бурскі прысуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Пра гэта TUT.BY паведамілі ў судзе Першамайскага раёну Менску. Ягоны намеснік Уладзімір Кіскін атрымаў 3 гады калоніі.

Сваю віну топ-менеджэры прызналі цалкам. Судовы працэс пачаўся яшчэ 25 кастрычніка.

Вячаслава Бурскага і Уладзіміра Кіскіна затрымалі сёлета напачатку года. Іх абвінавачвалі ў атрыманні хабараў цягам 10 гадоў у памеры «не менш за 22,2 тысячы рублёў».

Інфармацыя пра затрыманне кіраўніцтва «БелОМА» з’явілася ў студзені 2019 года. Паводле медыяў, Бурскага затрымалі ў Расеі, Кіскіна – у менскім аэрапорце. У лютым Генпракуратура пацвердзіла факт затрымання.

Hавiны
Скруцілі ў аэрапорце. Гналі замовы міма заводу: падрабязнасці затрымання кіраўнікоў холдынгу БелОМА
2019.02.05 10:20

Падчас ператрусу ў кватэры і гаражы Вячаслава Бурскага сілавікі знайшлі $ 73 000.

У судзе Бурскі папрасіў улічыць ягоныя 48 гадоў працы ў холдынгу, узнагароды, узрост і не пазбаўляць волі.

Беларускае оптыка-механічнае аб’яднанне (БелОМА) спецыялізуецца на распрацоўцы і прадукцыі оптыка-электронных, лазерных і оптыка-механічных прыладаў.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў