Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі ўзгадніла падаўжэнне тэрміну дзяржаўнага рэгулявання цэн на сацыяльна значныя тавары ў Беларусі на 90 дзён – з 18 ліпеня да 15 кастрычніка, паведамляе сайт ЕЭК.
Раней Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі ўвяло часовае дзяржаўнае рэгуляванне цэнаў на 26 таварных груп, уключаючы мяса, рыбу, малако, алей, курыныя яйкі і г.д.
Паколькі ў перыяд дзяржрэгулявання цэн зваротаў ад дзяржаваў-чальцоў ЕАЭС аб нязгодзе з рашэннем Беларусі ў Камісію не паступала, ЕЭК падтрымала прапанову беларускага боку працягнуць рэгуляванне да 15 кастрычніка.
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўвяло дзяржаўнае рэгуляванне коштаў на 90 дзён на шэраг сацыяльна значных тавараў у красавіку.
МГ belsat.eu