Дзяржава на 90 дзён абмежавала рост коштаў на сацыяльна значныя тавары


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю на 90 дзён увяло дзяржаўнае рэгуляванне коштаў на шэраг сацыяльна значных тавараў. У спісе 26 пазіцыяў.

Паводле пастановы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, вызначаныя 26 пазіцыяў сацыяльна значных тавараў, на якія рэгулююцца кошты. Абмежаванні на падаражэнне гэтых тавараў уводзіцца на 90 дзён.

У спіс сацыяльна значных тавараў увайшлі рыба, алей, мука, соль, мяса, яйкі, малочныя вырабы, вада. З нехарчовых тавараў – запалкі, мыла, туалетная папера і шэраг іншых пазіцыяў.

Фармаванне коштаў на сацыяльна значныя тавары адбываецца з улікам кан’юнктуры рынку, але не вышэй за абмежаванні міністэрства.

Раней урад Беларусі таксама склаў пералік сацыяльна значных тавараў, на якія дзяржава будзе кантраляваць кошты.

Адметна, што 17 красавіка Саўмін адмяніў пастанову, паводле якой кошты не павіныя расці больш як на паўадсотка за месяц.

Hавiны
КДК абяцае караць крымінальнымі справамі за «вольніцу з цэнамі»
2020.04.07 19:10

СК belsat.eu

Стужка навінаў