28-30 жніўня 2019 года расейскі прапагандыст Дзмітрый Кісялёў правядзе рэп-фэст у Кактэбелі. Пра гэта тэлевядоўца заявіў у эфіры радыёстанцыі «Говорит Москва».
«Рэп немагчыма забараніць гэтак жа, як немагчыма забараніць мат. Гэта з’ява культуры, з якой мы маем дачыненне», – сказаў Кісялёў.
Журналіст адзначыў, што вырашыў зладзіць фестываль пасля таго, як ягоная заява пра рэп «выклікала вельмі вялікі хайп».
Рэп-фэст пройдзе на нудысцкім пляжы.
2 снежня Зміцер Кісялёў у сваёй праграме «Вести недели» на тэлеканале «Россия-1» заступіўся за расейскіх рэпераў і зачытаў верш Уладзіміра Маякоўскага пад біт. Журналіст заклікаў «не кашмарыць» музыкаў і не ператвараць іх у ворагаў грамадства.
ЮВ, belsat.eu