Папулярны рэпер FACE (Іван Дрэмін) выпусціў альбом «Пути неисповедимы».
Усе 8 трэкаў прысвечаныя сучаснай Расеі.
Напярэдадні выхаду альбома ў сеціве FACE апублікаваў ролік, на якім ён голіцца налыса, а пасля садзіцца перад камерай у балаклаве з аўтаматам у руках.
Летась канцэрт рэпера FACE забарані ў Менску. Генпракуратура Беларусі палічыла, што тэксты ягоных песень прапагандуюць «распушчанасць у сэксуальных адносінах, грэбаванне да жанчын, інстытуту сям’і, школы».
Да выхаду новага альбому ўся творчасць FACE была апалітычнай пахабнай любойнай лірыкай.
ЮВ, belsat.eu