Дэлегацыя канцэрну «Белнафтахім» на наступным тыдні наведае Казахстан для правядзення прадметных перамоваў па пастаўках нафты, паведамілі «Tut.by» у прэс-службе ўрада.
Пра візіт прадстаўнікоў беларускага канцэрну ў Казахстан сёння ў Алматы дамовіліся прэм’ер-міністр Беларусі і Казахстана Сяргей Румас і Аскар Мамін у Алматы.
29 студзеня Аляксандр Лукашэнка ўпаўнаважыў урад на правядзенне перамоваў з Казахстанам аб гандлёва-эканамічнай супрацы ў межах паставак нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь.
Візіт Сяргея Румаса ў Казахстан адбыўся ў межах Еўразійскага міжурадавага савету. З пачатку году Беларусь старшынюе ў органах Еўразійскага эканамічнага саюзу.
Беларусь абмяркоўвае пастаўкі нафты з Казахстанам ад летась. Менск цікавіць не толькі пастаўка нафты, але і пастаўка прадуктаў, магчымых для перапрацоўкі, – напрыклад, мазут.
Размовы вяліся пра набыццё ад 1 да 3,5 млн тон нафты і нафтапрадуктаў у год.
Калі цёмныя нафтапрадукты можна пастаўляць у Беларусь чыгункаю, то нафту больш выгадна транспартаваць праз трубу. 21 студзеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Расея не дае згоды на пастаўкі нафты для Беларусі з Казахстана па нафтаправодзе «Дружба».
ДД belsat.eu