Член Савета рэспублікі напісала самы папулярны допіс у сваім жыцці. «Дапамог» Ціханоўскі


Карыстальнікі беларускага сегменту Facebook’у засыпалі каментарамі члена Савета рэспублікі Марыну Ільіну.

30 траўня Марына Ільіна апублікавала ў Facebookʼу сваё меркаванне пра затрыманне Сяргея Ціханоўскага, кіраўніка ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.

У допісе член верхняй палаты парламенту адзначыла, што «раней не цікавілася палітыкай», а таксама заявіла, што гарадзенскі пікет Ціханоўскіх яе «абурыў».

Паводле прадстаўніцы Савета рэспублікі, арганізатары пікету не паклапаціліся пра бяспеку.

«Я не хачу паўтарэння сцэнароў масавых беспарадкаў як ва Украіне падчас перадвыбарчай кампаніі. Я хачу спакойна хадзіць па горадзе і адпускаць сваіх дзяцей без боязі. Калі акцыі ўсіх патэнцыйных кандыдатаў будуць у мірным рэчышчы, то і давер у выбарнікаў будзе большы», – напісала Ільіна.

Нагадаем, што Сяргей Ціханоўскі і яшчэ 12 асобаў былі затрыманыя 29 траўня ў Горадні на пікеце па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую.

Hавiны
МУС пракаментаваў затрыманне Ціханоўскага. Заведзеная крымінальная справа
2020.05.30 15:12

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў