Следчыя завялі крымінальную справу за гвалт у дачыненні да супрацоўніка ўнутраных спраў, паведамляе Telegram-канал МУС.
МУС паведаміў падрабязнасці затрымання Сяргея Ціханоўскага, якое адбылося ў пятніцу 29 траўня ў Горадні.
«29 траўня ў Горадні на плошчы Савецкай былі затрыманыя асобы, у тым ліку раней судзімыя, якія неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці, якія ўжылі гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі Ленінскага РАУС з мэтай супраціву іхнай законнай дзейнасці. Сярод затрыманых – гомельскі блогер Сяргей Ціханоўскі», – гаворыцца ў паведамленні МУС.
Адзначаецца, што два міліцыянты атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці і зараз знаходзяцца ў шпіталях. Аднак не ўдакладняецца, у дачыненні да каго заведзеная крымінальная справа.
КТ belsat.eu