Былы суўладальнік Аршанскага авіярамонтнага заводу абвінавачваецца ў фінансаванні ДНР


Супрацоўнікі Службы бяспекі Украіны спынілі незаконную дзейнасць групы «Мотор Січ», якая фінансавала дзейнасць тэрарыстычнай арганізацыі «ДНР» на працягу двух гадоў, паведамляе СБУ Украіны.

Супрацоўнікі спецслужбаў высветлілі, што службовыя асобы «Сніжнянскага машынабудаўнічага заводу», які знаходзіцца на тэрыторыі Данецкай вобласці, распрацавалі і ўвялі механізм правядзення некамерцыйных аперацыяў з суб’ектамі гаспадарання, размешчаных на гэтай тэрыторыі.

«У выніку пагаднення з «Цэнтральным банкам ДНР» паступалі плацяжы з боку «Сніжнянскага машынабудаўнічага заводу» у выглядзе выплаты непрадугледжаныя заканадаўствам Украіны так званыя «падаткі і іншыя абавязковыя плацяжы», – адзначаецца ў каментары СБУ.

Супрацоўнікі Службы бяспекі Украіны адзначаюць, што цягам 2015 году «Сніжнянскі машынабудаўнічы завод» у бюджэт «ДНР» заплаціў звыш 32 мільёны расейскіх рублёў (509 тысячаў долараў ЗША). Завод таксама без выплатаў перадаў таварна-матэрыяльныя каштоўнасці для патрэбаў так званага «Міністэрства прыбыткаў і збораў Данецкай Народнай Рэспублікі», за кошт якой непасрэдна фінансуюцца незаконныя ўзброеныя фармаванні баевікоў.

З 2012 году «Мотор Січ» была акцыянерам Аршанскага авіярамонтнага завода. Пасля шасці гадоў такой формы існавання, у 2018 годзе ОАРЗ вярнуўся пад кантроль беларускай дзяржавы.

Hавiны
У Берасці абвесцілі прысуд беларусу, які ваяваў на баку ДНР
2019.07.10 13:23

СК belsat.eu

Стужка навінаў