Brutto прадставіў у сталіцы краіны новую праграму Double Hot у Міжнародны жаночы дзень.
У праграму канцэрта ўвайшлі лепшыя трэкі Brutto з альбомаў «Родны край» і Underdog, а таксама залатыя хіты «Ляпісаў» за апошнія 10 гадоў.
Падчас выканання песні «Родны край» над залай узняліся бел-чырвона-белыя сцягі.
На канцэрце прысутнічалі супрацоўнікі органаў унутраных справаў. Гледачоў са сцягамі здымалі на камеру, як паведамляе nn.by.
Напрыканцы канцэрта Міхалок павіншаваў «доблесных жанчын» са святам, пракрычаўшы разам з залам «гіп-гіп ура!» і прапанаваў працягнуць праграму на вуліцах Мінска.
Група падтрымкі Brutto прапанавала абмяняць бел-чырвона-белыя сцягі на сцягі з эмблемай Brutto. Пасля канцэрта можна было вярнуць свой сцяг. Але ўсе жадаючыя маглі сцяг Brutto пакінуць сабе.
Група пракацілася з Double Hot па гарадах Украіны, Амерыкі і Еўропы, і нарэшце прэзентавала праграму ў Гомлі.
Як прайшоў канцэрт, глядзіце ў фотарэпартажы.