Блогеру Шэраму Кату трэці раз запар прысудзілі арышт на 15 содняў


Аршанскі відэаблогер Дзмітрый Казлоў, больш вядомы як Шэры Кот, чарговы раз пакараны 15 соднямі арышту. Пра гэта паведаміла ў Facebook знаёмая блогера Паліна Сцепаненка.

відэаблогер Шэры Кот Ivan Ivanov, які ўжо двойчы быў асуджаны на 15 сутак, 13 студзеня быў яшчэ адзін суд у Оршы, куды…

Opublikowany przez Palinę Stsepanenką Wtorek, 14 stycznia 2020

13 студзеня Шэрага Ката вывезлі ў суд з ІЧУ, дзе ён знаходзіцца з 25 снежня, і асудзілі на 15 содняў арышту.

27 студзеня яму выпісаная чарговая позва ў суд Ленінскага раёну Менску.

Hавiны
Арыштаваны блогер Шэры Кот
2019.12.30 17:09

Блогера судзяць за ўдзел у акцыях пратэсту супраць інтэграцыі з Расеяй у снежні ды за заклікі ўдзельнічаць у іх.

«Кот сказаў, каб чакалі на волі не хутка – «на майскія», прасіў перадаць канверты, аднаразовыя станкі ды сшытак з асадкай, каб пісаць. Усяго ў Ката 6 «жывых» пратаколаў. Абскарджваць рашэнні Кот не плануе – удзел у мірных сходах на судах прызнае, распаўсюд інфармацыі важнай для грамадства ў сацыяльных сетках – таксама прызнае», – паведаміла Паліна Сцепаненка.

Hавiны
Блогер Шэры Кот застаўся ў ІЧУ – яго пакаралі новым арыштам
2020.01.10 08:43

Дзмітрый Казлоў быў затрыманы 25 снежня і пакараны 15 соднямі арышту за ўдзел у акцыях у абарону незалежнасці Беларусі. Тэрмін арышту сканчаўся 9 студзеня. Паплечнікі актывіста чакалі яго каля аршанскіх ІЧУ і РАУС, але на свабоду ён так і не выйшаў.

Толькі позна ўвечары адзін з працаўнікоў аршанскага ІЧУ паведаміў актывістам, што ў Казлова маецца яшчэ адна пастанова аб арышце.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў