Арыштаваны блогер Шэры Кот


Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» і блогер Дзмітрый Казлоў, вядомы як Шэры Кот, адбывае арышт за акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй.

Дзмітрый Казлоў быў затрыманы 26 снежня і асуджаны за ўдзел у акцыях за незалежнасць Беларусі. Ён адбывае пакаранне ў ІЧУ Воршы. На які тэрмін асуджаны актывіст, невядома, паведамілі ў «Еўрапейскай Беларусі».

30 снежня ў судзе Ленінскага раёну Менску над ім павінен быў адбыцца яшчэ адзін суд, аднак судовы працэс перанеслі на 10 студзеня.

Hавiны
У Менску затрымалі экс-кандыдата ў дэпутаты
2019.12.26 20:54

Між тым «Моладзевы блок» паведамляе, што да затрыманага актывіста аб’яднання Стаса Шашка не пускаюць адваката на падставе таго, што «няма месцаў».

«Гэта робяць для таго, каб ізаляваць Стаса. Гісторыя паўтараецца: мы не ведаем, што з ім і ці патрэбна яму дапамогі», – паведамілі ў «Моладзевым блоку».

Стас Шашок быў затрыманы 26 снежня, а на наступны дзень яго асудзілі на 15 содняў арышту.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў